Усе навіны

Гулец «Мінска» Куратнік: «У мінулым сезоне хлопцы заўсёды добра пачыналі, але ў нейкі момант проста здаваліся»

18 верасня, 20:25

Нападаючы «Мінска» Дзмітрый Куратнік распавёў, чаго не хапала камандзе ў мінулым сезоне.

«Трэба заўжды быць у канцэнтрацыі, быць зараджаным. Недзе крыху даў сабе слабіну – і ты страціў месца, страціў давер.

Мне здаецца, камандзе трэба дадаць у веры ў сябе. Рабяты заўсёды добра пачыналі, але ў нейкі момант проста здаваліся. Гэтага б не хацелася, трэба змагацца да апошняй хвіліны», – распавёў Куратнік.

Нагадаем, у мінулым сезоне «Мінск» выйгралі толькі 3 матчы і заняў апошняе месца ў Адзінай Лізе ВТБ.