Усе навіны

Трэнер «Мінска» Вяргун: «Мы не слабыя, проста ліга вельмі моцная»

18 верасня, 23:30

Галоўны трэнер «Мінска» Расціслаў Вяргун паразважаў пра ўзровень Адзінай лігі ВТБ.

«Мы не настолькі слабыя, зыходзячы з нашага месца. Проста ліга вельмі моцная, складана канкураваць з супернікамі такога высокага ўзроўню, з улікам нашага складу і нашых магчымасцяў.

У гэтым годзе мы адназначна сталі мацней, і гэта матэрыялізуецца ў перамогі і больш высокія месцы», – распавёў Вяргун.

Нагадаем, у мінулым сезоне «Мінск» выйгралі толькі 3 матчы і заняў апошняе месца ў Адзінай Лізе ВТБ.