Усе навіны

Леброн стаў найстарэйшым гульцом у гісторыі НБА, які набраў 20 ачкоў за палову матчу

30 кастрычніка, 11:35

Форвард «Лэйкерз» Леброн Джэймс правёў рэзультатыўны матч супраць «Сакрамэнта» (127:132 АД).

38-гадовы Леброн набраў 27 ачкоў, 15 падбораў і 8 перадач. 20 ачкоў Джэймс набраў у другой палове гульні.

Ён стаў найстарэйшым гульцом у гісторыі НБА, які набраў такую колькасць ачкоў у адной палове матча.

Нагадаем, што Леброн, якому ў снежні споўніцца 39 гадоў, з'яўляецца найстарэйшым баскетбалістам лігі.