Усе навіны

Вяргун пра паразу ад «Зеніта»: «Найлепшая наша хатняя гульня ў сезоне па якасці, дысцыпліне, энергіі»

18 лістапада, 23:28

Галоўны трэнер «Мінска» Расціслаў Вяргун пракаментаваў паражэнне ад «Зеніта» (62:84).

«Хачу сваіх хлопцаў адзначыць – найлепшая наша хатняя гульня ў сезоне па якасці, дысцыпліне, энергіі. Лічбы самі за сябе кажуць – колькасць страт, добрых нападаў. Цудоўная атмасфера ў зале, у якой адназначна сустрэліся балельшчыкі і гульцы. Узровень суперніка ў канчатковым выніку даў пра сябе ведаць у завяршальнай фазе. Іх лідары ўзялі на сябе ініцыятыву і давялі гульню да лагічнага завяршэння», – сказаў Вяргун.