Усе навіны

«Мінск» устанавіў рэкорд сезона па наведвальнасці ў Лізе ВТБ

25 снежня, 16:46

25 снежня на «Мінск-Арэне» адбыўся матч Лігі ВТБ «Мінск» – ЦСКА. Паядынак сабраў рэкордную для Лігі ВТБ у цяперашнiм сезоне колькасць гледачоў – 9017.

Адзначым, сярэдняя наведвальнасць папярэднiх дзевяці хатніх матчаў «Мiнска» ў гэтым сезоне склала 1126 чалавек.

Нагадаем, што ў сезоне-2022/23 шосты хатні матч «Мінска» наведалі 9727 чалавек пры сярэдняй наведвальнасці пяці першых у 552 гледачы.