Усе навіны

Горан Драгіч аб'явіў пра завяршэнне карʼеры

30 снежня, 18:53

Удзельнік Матчу ўсіх зорак Горан Драгіч анансаваў завяршэнне прафесійнай кар'еры.

37-гадовы славенскі баскетбаліст правядзе 2-дзённае развітальнае мерапрыемства летам 2024 года.

У 2008 годзе быў задрафтаваны пад 45-м нумарам «Сан-Антоніа».

Таксама гуляў у складзе «Хʼюстана», «Фінікса», «Маямі», «Таронта», «Бруклін» і «Чыкага»

Апошні раз Драгіч гуляў у красавіку ў складзе «Мілуокі».

Таксама мае досвед выступаў у чэмпіянатах Славеніі і Іспаніі. У 2017 годзе заваяваў золата Еўрабаскета са Славеніяй.

Быў удзельнікам Матчу ўсіх зорак у 2018 годзе і ўвайшоў у трэцюю зборную зорак НБА ў 2014 годзе.