Усе навіны

«Лэйкерз» прайгралі 8 з апошніх 10 гульняў – каманда знаходзіцца на апошнім месцы ў зоне плэй-ін

4 студзеня, 12:21

У ноч на 4 студзеня «Лэйкерз» прайгралі «Маямі» ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НБА – 96:110 (18:25, 27:28, 22:19, 29:38).

Гэта ўжо восьмае паражэнне «азёрных» у апошніх 10 гульнях, да гэтага каманда прайграла «Новаму Арлеану», «Мінэсотэ» (двойчы), «Бостану», «Чыкага», «Нью-Йорку» і «Сан-Антоніа».

Адзіныя дзве перамогі над «Арланда» і «Шарлот».

Каманда працягвае ісці на 10-м месцы Заходняй канферэнцыі (17-18), гэта значыць на апошнім у зоне плей-ін.

На адлегласці адной перамогі знаходзяцца «Голдэн Стэйт» (16-17) і «Юта» (16-19).