Усе навіны

Капітан «Мінска» Мікульскі: «На матч з «Аўтадорам» ставім мэту граматна выкарыстоўваць свае магчымасці»

3 лютага, 15:24

Капітан «Мінска» Уладзіслаў Мікульскі падзяліўся чаканнямі ад паядынку з саратаўскім «Аўтадорам».

«Нас чакае заключная гульня першага этапа. «Аўтадор» гуляе ў вельмі агрэсіўны атакуючы баскетбол з вялікай колькасцю хуткіх адрываў. Зараз мы акцэнтуем увагу на тым, які баскетбол яны дэманструюць і ставім сабе мэту – граматна выкарыстоўваць свае магчымасці, спыніць іх хуткі напад, добра згуляць у абароне. Пасля гульні каманда будзе рыхтавацца да другога этапу, каб максімальна палепшыць вынік», – сказаў Мікульскі.