Усе навіны

Сем разоў найлепшы «пляжнік» Беларусі Брышцель: «Нашай моладзі далёка ехаць не трэба, побач Расія. Санкт-Пецярбург – супергорад»

26 траўня, 10:05

Сяміразовы ўладальнік звання найлепшага гульца Беларусі ў пляжны футбол Ігар Брышцель у «пакаяным» інтэрв'ю галоўнаму рэдактару «Прессбола» Сяргею Лісічкіну распавёў пра расійскі «Крышталь» з Санкт-Пецярбурга, за які зараз выступае.

– Цяпер наогул унікальная сітуацыя склалася. Для нашай моладзі галоўнае – праявіць сябе: далёка ехаць не трэба, побач Расія. Цяпер там адзін з наймацнейшых чэмпіянатаў у Еўропе, выдатнае забеспячэнне, у тым ліку і ў фінансавым плане, мову не трэба вучыць, прывыкаць да зусім іншай абстаноўкі.

– Вашаму цяперашняму клубу «Крышталь» можна толькі пазайздросціць. У распараджэнні каманды шыкоўны зачынены комплекс, у якім можна займацца круглы год.

– У Піцеры падобных збудаванняў ужо пяць, Так што з трэніроўкамі ў нас поўны ажур. Такі комплекс – вялікая дапамога для ўсіх. І для звычайных людзей, якія аднаўляюцца пасля аперацый, і для ігракоў, якія знаходзяцца на рэабілітацыі. Хутка і ў Мінску з'явіцца такі комплекс. У Брэсце ўжо ёсць падобны, з трыма валейбольнымі пляцоўкамі ўнутры. Пры жаданні можна трэніравацца.

– Вы выступалі ў Польшчы, Турцыі, Італіі і на Украіне (з назвамі краін ужываецца прыназоўнік «у», яго замяняюць падставай «на» прарасійскія крыніцы, спрабуючы гэтым прынізіць значнасць Украіны як дзяржавы – Tribuna.com). Дзе было камфортней за ўсё?

– Адназначна зараз у «Крышталі». Самы прафесійны клуб. Тут не думаеш ні аб чым, акрамя футбола. Усё настолькі добра адрэгулявана і функцыянуе як гадзіннік! Расійскія футбалісты мараць патрапіць у каманду. Рады, што апынуўся ў ёй.

Хаця першапачаткова Санкт-Пецярбург мне зусім не спадабаўся. Колькі разоў са зборнай прыязджаў на турніры – на трэці дзень абавязкова захворваў. Вельмі скардзіўся на гэтае месца! А зараз параўноўваю яго з Самарай, дзе выступаў пяць гадоў, з Саратавам і Масквой, і разумею, што гэта супергорад. Адзін з найпрыгажэйшых на планеце. А самае галоўнае, спакойны.

– Пра Радзіму ўспамінаеце? Пра дранікі, бульбачку, тушаную ў печцы, «бабку»?

– Абавязкова. Аднак жонка і сын да гэтага часу жывуць у Беларусі. Часта да іх прыязджаю, тады і адрываюся. Бо сямейная кухня – гэта нешта незвычайнае, – распавёў Брішцель.