Усе навіны

Дзінара Алімбекава: «Нават цяпер, калі міжнародны біятлон без нас, я выбіраю трэніроўкі і ў мароз і ў спякоту»

30 лістапада 2022, 18:51

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава пракаментавала, чаму яна працягвае трэніравацца ва ўмовах міжнароднага бана.

«І нават цяпер, калі міжнародны біятлон без нас, я выбіраю трэніроўкі і ў мароз і ў спякоту, таму што люблю сваю працу і цаню кожную эмоцыю, якую яна мне дорыць», – напісала Алімбекава.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com