Усе навіны

Расійскі каментатар Губерніеў: «Усё трэба аб'ядноўваць у адзін вялікі турнір Расіі і Беларусі»

16 красавіка, 20:16

Расійскі каментатар Дзмітрый Губерніеў пракаментаваў ідэю аб'яднання беларускага і расійскага кубка па біятлоне.

– Як бы вы паставіліся да ідэі аб'яднаць [біятлонныя, – Tribuna.com] Кубак Садружнасці і Кубак Расіі ў адзін турнір, як у лыжных гонках?

– У прынцыпе ўсё трэба аб'ядноўваць у адзін вялікі турнір Расіі і Беларусі разам з прызавымі і вялікай увагай, а не падзяляць на нейкія падгрупы. Сам час усё нам падказвае, – сказаў Губерніеў.