Усе навіны

Раман Сінічэнка: «У зборнай Беларусі па біятлоне сёлета найлепшая сярэдняя рэзультатыўнасць стральбы за апошнія 10 гадоў»

16 красавіка, 08:35

Старшы трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Раман Сінічэнка падвёў вынік сезона.

– Перамога ў агульным заліку Кубка Садружнасці – гэта мара. Гэта мэта, з якой мы заходзілі ў сэзон. Яна спраўдзілася, мы гэта зрабілі.

Калі ўзгадваць этапы Кубка Свету, то можна ўзгадаць, якія высокія месцы займалі расейскія спартоўцы. Калі б нават зараз быў Кубак Свету, то яны б біліся да канца, таму супрацьстаянне з імі наогул нялёгкае.

– Якія паказчыкі за гэты год палепшыліся?

– Зараз я рыхтую аналітычную даведку і там у мяне ўжо больш за 60 старонак з улікам прыкладанняў. Таму калі я пра гэта пачну расказваць, то батарэйка дакладна сядзе. Калі коратка, то ў нашай каманды сёлета лепшая сярэдняя рэзультатыўнасць стральбы за апошнія 10 гадоў, – сказаў Сінічэнка.