Усе навіны

Ганна Сола: «У мяне яшчэ ёсць сілы бегаць, крыху шкада, што сезон заканчваецца»

14 красавіка, 18:19

Біятланістка са зборнай Беларусі Ганна Сола пракаментавала заканчэнне сезона.

– У спартсменаў адпачынак умоўны. Мы ўсё роўна працягваем трэніравацца. Вельмі шмат спраў сабралася за сезон. Цяпер час пабыць з сям'ёй.

– Не шкада, што сезон заканчваецца?

– Калі шчыра, у мяне шмат сіл і энергіі. Мусіць, крышку шкада. Таму што разумею, што ў мяне яшчэ ёсць сілы бегаць, – сказала Сола.