Усе навіны

Антон Смольскі: «Мы з Дзінарай дапамагаем адзін аднаму, калі камусьці трэба правесці нейкую важную трэніроўку»

15 красавіка, 21:19

Беларускі біятланіст Антон Смольскі падвёў вынікі мінулага сезона.

– Ты выйграў самую прэстыжную ўзнагароду на дадзены момант. Што далей?

– Так, для мяне мас-старт быў асаблівым, але я не магу сказаць, што толькі для мяне, бо ён быў важным для ўсёй краіны. Што далей? Будзем старацца ўдасканальваць свае рэзервы.

– Вы далей і будзеце працаваць гэтай групай? Вы, хлопцы і Раман Сінічэнка?

– Так, Раман Паўлавіч і застанецца галоўным трэнерам каманды. Пакуль на яго месца я нікога іншага не бачу. Ніхто яму і не шукае замену, таму што ён вельмі якасна падыходзіць да сваёй працы. А менавіта: да трэніровак, да планавання, да падрыхтоўкі. Настолькі якасна, што калі ты бярэш гэты план у рукі, то разумееш, што табе трэба выканаць вялікі аб'ём працы. Тут, як у школьнай праграме: прапусціў пару заняткаў і ўжо адстаў, а каманду дагнаць будзе вельмі складана, таму што яны ўжо на крок наперадзе.

– Табе ўдаецца і сыну ўвагу надаваць, і выніку дамагацца. Дай парачку саветаў тым, у каго так не атрымліваецца.

– Усё магчыма, вядома. Самае галоўнае, каб быў распланаваны час трэніровак і для аднаўлення. Заўсёды дастаткова часу пасля працоўнага дня і гэты час Я прысвячаю сям'і, сыну. Мы з Дзінарай дапамагаем адзін аднаму, калі камусьці трэба правесці нейкую важную трэніроўку. Усё магчыма, але няпроста, – сказаў Смольскі.