Усе навіны

Ганна Сола: «У спорце ў мяне перспектыў больш, чым у мужа»

16 красавіка, 22:10

Біятланістка Ганна Сола расказала, што не збіралася кідаць спорт пасля нараджэння дачкі.

– Гэта першы этап, дзе ты без дачкі?

– Так.

– Палярная гісторыя, здаецца, і дрэнна, што без блізкіх, але тут ты выдыхнула ад бытавых клопатаў.

– Не, я вельмі моцна сумую па дачке. Ня ведаю, чым сябе заняць у вольны час. Вельмі незвычайны стан. І ў першую ноч дрэнна спала, бо нязвыкла.

– Муж узяў на сябе ношу? Нават кар'ерай ахвяраваў.

– Сто працэнтаў. У нас стаяў выбар: у любым выпадку, ездзілі б удваіх. Камусьці прыйшлося б ахвяраваць. Дашлі да высновы, што, мусіць, больш перспектыў у мяне. У біятлоне так дапамагалі, што не змагла б кінуць усё. Рада, што муж мяне падтрымаў, – сказала Сола.