Усе навіны

Антон Смольскі: «Мой галоўны супернік – Эдуард Латыпаў»

14 красавіка, 21:32

У межах тэлепраграмы беларуская біятланістка Дзінара Смольская ўзяла інтэрв'ю ў свайго мужа Антона Смольскага.

– Галоўная спартыўная падзея ў сезоне для цябе?

– Самае феерычнае – этап у Раўбічах. Бо тады давялося ісці на некаторыя ахвяры, каб паказаць вынік.

– Якія ахвяры?

– Два тыдні я знаходзіўся адзін, на зборах. З аднаго боку, мужчыну знаходзіцца некаторы час аднаму карысна, але, з іншага боку, я быў па-за сям'ёй на найважнейшым сямейным свяце, у Новы год. Мне падаецца, што гэта сур'ёзная ахвяра для выніку.

– Што для цябе значыць барацьба з Эдуардам Латыпавым?

– Заўсёды цікава, асабліва калі разумееш, што нашы ўзроўні прыкладна роўныя. Мы канкуравалі не толькі на расійскіх турнірах, але і на Кубку Свету, а на Алімпійскіх Гульнях заўсёды мы былі побач.

– Як табе ўдаецца падтрымліваць добрыя адносіны з Эдуардам, але быць няўступлівым на дыстанцыі?

– Ён вельмі добры чалавек, а такіх мала ў вялікім спорце. Дабрадушны, ніколі не будзе рабіць нешта на зло. І самае галоўнае, што нават дапаможа, калі будзе патрэбна. Але на дыстанцыі мы супернікі. Мой галоўны супернік – Эдуард Латыпаў, – сказаў Смольскі.