Усе навіны

Вaрабей пра гонку ў -20: «Нас ніхто не прымушаў бегчы. Сказалі, што бяжым, значыць, бяжым. Як не выйсці, калі ўсе выходзяць?»

1 снежня 2022, 16:57

Беларускі біятланіст Максім Варабей расказаў, што яму было цяжка выступаць у індывідуальнай гонцы на этапе Кубка Расіі ва Уваце.

Варабей фінішаваў пятым.

Па рэгламенце спаборніцтваў гонкі на Кубку Расіі не павінны праводзіцца пры тэмпературы ніжэйшай за мінус 20 градусаў па Цэльсіі. Індывідуальная гонка сярод мужчын прайшла ва Уваце ў чацвер пры памежнай тэмпературы.

– Холад – гэта самая вялікая праблема для мяне, бо я магу змерзнуць і ў -1. У дзяцінстве ў Мурманску абмарозіў рукі, зараз замярзаю маментальна. Арганізацыя тут на ўзроўні, усё падабаецца, не падабаецца толькі мароз. Да апошняга спадзяваўся, што гонку адменяць. Ненавіджу мароз увогуле! Але нас ніхто не прымушаў бегчы. Сказалі, што бяжым, значыць, бяжым. А як не выйсці, калі ўсё выходзяць? У цэлым нармальна і весела, – сказаў Варабей.