Усе навіны

Алег Рыжанкоў: «Расія – супербіятлонная дзяржава. Але я – беларускі біятланіст і трэнер»

16 снежня 2022, 21:08

Старшы трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Алег Рыжанкоў заявіў, што лічыць сябе беларусам.

Спецыяліст нарадзіўся ў Карэліі. Аднак біятлонам пачынаў займацца ў магілёўскай вобласці.

– Многія сайты ў інтэрнэце і газетныя карэспандэнты блытаюць маю нацыянальнасць. Я беларус па нацыянальнасці! І пачынаў займацца спортам у Беларусі.

Так, я нарадзіўся ў Карэліі. Але не больш за тое. Мой бацька беларус, і пераехаў я ў Беларусь, калі мне было 10 гадоў і пра спорт я яшчэ не ведаў, і не чуў. Жыў сабе спакойна ў вёсцы Верамейкі, магілёўскай вобласці.

Я выхаванец менавіта беларускай школы. А то не зусім правільная інфармацыя ідзе ў сродках масавай інфармацыі, і не першы раз.

Расія – супер біятлонная дзяржава. Але я - беларускі біятланіст і трэнер, – сказаў Рыжанкоў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com