Усе навіны

Дзмітрый Падручны: «Расійская прапаганда вельмі моцна працуе ў краінах Еўропы»

7 студзеня 2023, 11:17

Украінскі біятланіст Дзмітрый Падручны пракаментаваў пазіцыю сусветных спартсменаў па адхіленні расіян і беларусаў.

«Не ўсе гэта ведаюць. Гэта можна ўбачыць па заявах братоў Фуркадаў, таксама нядаўна прагучалі неадназначныя словы ад Даратэі Вірэр, якая выступіла за вяртанне расіян.

Мы павінны зразумець, што расійская прапаганда вельмі моцна працуе ў Еўропе.

У тых жа спартсменаў не заўсёды ёсць дакладная інфармацыя аб тым, што адбываецца, як ва Украіне, так і ў Расіі.

Расія праз спорт даносіць сваю прапаганду. Тамака спорт гэтак цесна пераплецены з палітыкай.

Вядома, нам дзіўна чуць нешта падобнае ад такіх выбітных спартсменаў.

Мы павінны даносіць свету праўду, казаць пра тое, што адбываецца. Разам мы зможам дабіцца гэтага.

У той жа час многія сусветныя біятланісты пачалі цікавіцца падзеямі ва Украіне.

У першыя дні вайны мне пісалі многія спартсмены, яны шмат чаго не ведалі.

Яны пачалі сачыць за намі і назіраць за тым, што адбываецца насамрэч. Цяпер мы адчуваем шмат падтрымкі.

Мы можам бачыць, як многія спартсмены выступаюць на этапах Кубка свету па ўкраінскай сімволіцы.

Гэта прыемна, гэта сведчыць аб тым, што яны памятаюць вайну», — сказаў Падручны.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.