Усе навіны

Тар'ей Бо: «Я быў 6-м нумарам у камандзе, мяне маглі замяніць мацнейшым спартоўцам - у нас доўгая лава запасных»

7 студзеня 2023, 09:25

Нарвежац Тар’ей Бо пракаментаваў другое месца ў спрынце на чацвёртым этапе Кубка свету па біятлоне ў Паклюцы.

«Неверагодны вынік. У нашым спорце ёсць шмат складнікаў поспеху, і дастаткова збою аднаго кампанента, як усё ідзе кулём.

Так было са мной у снежні праз страляніну. Гэта вам не лыжная гонка — адной хуткасці на шашы замала для добрых вынікаў.

Я ведаў, што ўсё нармалізуецца, проста патрэбны быў час. Сёння нарэшце ўсё спрацавала.

Яшчэ ў Ансі я адчуў станоўчыя змены ў сваёй стральбе, але не змог сабраць усе разам — хуткасць на трасе і чыстую працу на агнявых рубяжах.

Падчас калядных вакацый я вельмі шмат трэніраваўся, праўда, больш працаваў на трасе і спрабаваў праветрыць галаву — гэта таксама важна. Думаю, ключ быў у тым, каб паверыць у сябе.

Вядома, я крыху перажываў, што з такімі вынікамі, як былі ў мяне ў першым трыместры, я мог бы адправіцца ў Кубак IBU.

Я быў шостым нумарам у асноўнай камандзе, таму мяне маглі замяніць мацнейшым спартсменам — у нас доўгая лава запасных.

Калі расіяне не ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, Кубак IBU стаў падобны на Кубак Нарвегіі.

Кожны з гэтых хлопцаў толькі і думае аб магчымасці праявіць сябе на Кубку свету і быць шостым у асноўнай камандзе — пройгрышны варыянт.

Я ўпершыню быў у такой сітуацыі, і гэта вельмі непрыемна. Аднак, думаю, пасля сённяшняга выніку мой статус у камандзе змяніўся — хай цяпер нервуецца хтосьці іншы», — сказаў Бо-старэйшы.