Усе навіны

Ёханэс Бо атрымаў 62-ю перамогу на Кубку свету па біятлоне

11 студзеня 2023, 19:03

Нарвежац Ёханэс Бо выйграў індывідуальную гонку на пятым этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупольдынгу.

Гэта яго 63-я перамога на Кубку свету. Усяго на яго рахунку 101 подыум (63-21-17).

Другім стаў яшчэ адзін нарвежац Ветле Шастад Крысціянсен, гэта яго 13-ы медаль на Кубку свету (3-5-5).

З трэцім вынікам фінішаваў славенскі біятланіст Якаў Фак – 27-ы подыум (8-6-13) і першы за апошнія 2 гады.