Усе навіны

Вядучы «ЧестнОК» Пісарэнка: «Адчуванне, што Домрачава галоўнымі ахвярамі вайны бачыць беларускіх спартсменаў, а не пацярпелых і загінулых»

14 студзеня 2023, 12:01
1

Журналіст Яраслаў Пісарэнка, які цяпер з'яўляецца вядучым YouTube-канала «ЧестнОК», пракаментаваў выказванне беларускай экс-біятланісткі Дарʼі Домрачавай у якім яна кажа, што хоча бачыць спорт, свабодны ад палітыкі.

«Мяне проста здзіўляе цынізм гэтых слоў пра вайну. Гэта было яшчэ ў мінулым яе выказванні. Яна кажа, што ў здзіўленні, што ідзе вайна, але адразу ж кажа пра адхіленне спартсменаў.

У мяне рэальна складваецца адчуванне, што яна і такія, як яна, галоўнымі ахвярамі вайны ва Украіне бачаць не сотні тысяч пацярпелых і загінулых людзей. Не, яна пацярпелымі бачыць менавіта беларускіх спартсменаў, якіх пазбавілі стартаў. Вось, на яе думку, галоўная катастрофа. Дар'я, ну як так?

Ці вось гэтыя словы: «я хачу бачыць спорт, свабодны ад палітыкі». Хочацца тады спытаць (у кадры па чарзе зʼяўляюцца сумесныя фатаграфіі Домрачавай з Аляксандрам Лукашэнкам – Tribuna.com): а вось тут спорт вольны ад палітыкі? Ці тут? А вось тут? А што будзем рабіць з гэтым?

Вось чаму яна тады не сказала: «Аляксандр Рыгоравіч, Пачакайце, я за спорт па-за палітыкай, выйдзіце, калі ласка, з кадра». Чаму яна тады так лёгка і нязмушана гэтую самую палітыку ў спорт пускала, а цяпер хаваецца за зусім іншымі фармулёўкамі і лозунгамі? Ці тады было зручна так, а цяпер па-іншаму? Там была добрая палітыка, а тут дрэнная?» – сказаў Пісарэнка.