Усе навіны

Смольскі пра чаканні ад гонак у «Раўбічах»: «Старты паказваюць, што я ў добрай форме. Ёсць нюансы, якія мы за гэты тыдзень выправім»

17 студзеня 2023, 12:10
1

Біятланіст Антон Смольскі падзяліўся чаканнямі ад выступу на этапах Кубка Садружнасці, якія пройдуць з 19 па 22 студзеня і з 26 па 29 студзеня ў «Раўбічах».

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Антон, ты падыходзіш у якасці лідара агульнага заліку да этапу Кубка Садружнасці. Ці накладае гэта дадатковы груз перад гонкамі ў хуткім часе?

– Так, я падыходжу ў якасці лідара на старты Кубка Садружнасці і гэта, канечне, надае нейкага аптымізму, упэўненасці, але ніяк не ціску. Вельмі здорава, што менавіта ў «Раўбічах» я буду выходзіць у жоўтай майцы лідара на старт, каб і заўзятары цешыліся, і родныя, і блізкія, і трэнеры. Я думаю, будуць вельмі атмасферныя і крутыя старты.

– Выступаць давядзецца ў «Раўбічах». Напэўна знудзіліся па атмасферы, бо за вас прыйдзе пазаўзець шмат людзей?

– Выступаць дома – гэта заўсёды асабліва. Складана параўноўваць з нейкім іншым стадыёнам, таму што менавіта дома гэтая магутная атмасфера, людзі проста фанацеюць – гэта прыемна. І нават калі ідзеш на старт, выходзіш загадзя, таму што можаш спазніцца, пакуль дасі аўтограф і з усімі сфатаграфуешся. І дастаткова крутая атмасфера была ў верасні, як памятаеце, таксама на Кубку Садружнасці, толькі па летнім біятлоне. Было вельмі шмат заўзятараў, вельмі шмат людзей прыйшло пазаўзець і атмасфера была нерэальная.

– Антон як ты сябе адчуваеш, у якой форме знаходзішся і што патрэбна паспець выправіць перад бліжэйшымі стартамі?

– Я адчуваю сябе выдатна. Старты паказваюць, што я ў добрай форме, але ёсць некаторыя нюансы. Але гэта больш дробязь трэніровачнага працэсу, якую мы за гэты тыдзень выправім і падыдзем у поўнай баявой гатоўнасці, – сказаў Смольскі.