Усе навіны

Антон Смольскі: «Рады за Лазоўскага. Важная і патрэбная перамога для яго»

20 студзеня 2023, 22:01

Беларускі біятланіст Антон Смольскі падзяліўся меркаваннем пра спрынт Кубка Садружнасці ў Раўбічах.

Спартсмен фінішаваў шостым. Першае месца заняў Дзмітрый Лазоўскі.

– Уначы быў снег, а слізгаценне лыж у свежы снег вельмі няпростае. Тым больш у адлігу.

Шмат сіл патраціў на першыя два кругі, што і адыграла сваю негатыўную ролю на стральбе стоячы.

Прыкры промах, а два промахі – гэта шмат для спрынту. Але я рады за Дзмітрыя! Важная і патрэбная перамога для Лазоўскага, – сказаў Смольскі.