Усе навіны

Алена Кручынкіна: «У спорце ёсць сяброўства, калі ўмець сябраваць, а не ісці па галовах»

22 студзеня 2023, 17:39

Біятланістка Алена Кручынкіна ў сваім Instagram паказала, што трэніруецца з Ганнай Солай, якая ў канцы снежня 2022 года стала мамай.

«З мамулькай сёння правяла трэніроўку. Можна ўжо запускаць на старты яе. Гэта ўвогуле законна, так добра выглядаць праз месяц пасля родаў?

Дзякуй за падтрымку.

PS: у спорце ёсць сяброўства, калі ўмець сябраваць, а не ісці па галовах», – напісала Кручынкіна.