Усе навіны

Экс-біятланіст зборнай Беларусі Майгураў: «У «Раўбічах» расійскіх і беларускіх спартсменаў аднолькава падтрымліваюць»

24 студзеня 2023, 12:38

Прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі, экс-біятланіст зборнай Беларусі Віктар Майгураў падзяліўся ўражаннямі ад 4 этапу Кубка Садружнасці, які стартаваў у «Раўбічах» 19 студзеня, а таксама расказаў пра падтрымку заўзятараў.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– «Раўбічы» – традыцыйна. Беларусь славіцца сваёй гасціннасцю, таму нам грэх скардзіцца. Я думаю, у агульным спартсмены адзначаюць, што незалежна, расійскія спартсмены ці беларускія, аднолькава падтрымліваюць, заўзеюць. І гэта, канечне, таксама вельмі важна для спартсменаў.

– Кубак Садружнасці ствараўся як турнір-альтэрнатыва Кубку свету. Наколькі зараз Кубак Садружнасці апраўдвае сябе, наколькі ён канкурэнтаздольны і, па вашым, атрымліваецца цікавым?

– Я думаю, што абсалютна правільны праект, таму што мы бачым, наколькі матываваны спартсмены. Яны спецыяльна рыхтуюцца да гэтых стартаў. Лідары ўвесь час змяняюцца – гэта таксама вельмі важна як для ўнутранай матывацыі спартсменаў, так і, канечне жа, для заўзятараў на трыбунах і для тэлегледачоў. То бок, няма нейкага адназначнага лідара. І гэта вельмі здорава, – сказаў Майгураў.