Усе навіны

Ёханэс Бо здабыў 70-ю перамогу ў кар'еры на Кубку свету

2 сакавіка 2023, 20:20

Нарвежскі біятланіст Ёханэс Бо выйграў спрынт на этапе Кубка свету ў Нове Места.

Гэта 70-я перамога нарвежца на Кубку свету і 109-ы подыум увогуле – 70-21-18.

Тар'ей Бо, які заняў другое месца, заваяваў 57-ю ўзнагароду (12-19-26).

Трэцяе месца заняў яшчэ адзін нарвежац Ветле Шастад Крысціянсэн – 15-я ўзнагарода ў карʼеры (3-6-6).