Усе навіны

Смольская пра 3-е месца мужа ў Кубку садружнасці: «Прайграў наймацнейшаму біятланісту не толькі Расіі і Беларусі, але і… Латыпаў – годны супернік»

14 сакавіка 2023, 12:43

Пераможца Кубка Садружнасці Дзінара Смольская пракаментавала сваю перамогу і трэцяе месца мужа Антона Смольскага.

– Так, на самой справе вельмі шмат людзей, якія маюць дачыненне да гэтага поспеху і пачынаючы ад каманды, ад кожнага з каманды чалавека і заканчваючы маёй сям’ёй, якія верылі ў мяне. І ну, як звычайна, заўсёды побач, падтрымліваюць. Вельмі вялікі шлях прайшлі, няпросты сезон для мяне і, мусіць, для ўсёй нашай каманды. Таму выдатна, што ёсць такі трафей, які падкрэслівае ўсю падрыхтоўку сезона, усю падрыхтоўку каманды. Не было такіх дрэнных гонак, не было ўсплёскаў, якія не падтрымліваліся. Я вельмі радая, што атрымалася мінуць годна ўвесь сезон без зрываў, і, мусіць, гэта галоўны паказчык прафесіяналізму ўсёй каманды.

– Раптам Антон таксама навіны паглядзіць. Такі трафей, напэўна, павінен быў быць у руках. Вось што можаш сказаць?

– Антон і так усё ведае. Мы ўжо з ім размаўлялі з гэтай нагоды. І я не хачу лішні раз яму нагадваць пра гэта. Я для сябе ведаю, што ён і так наймацнейшы. Але і прайграў ён, можна сказаць наймацнейшаму біятланісту не толькі Расіі і Беларусі... Эдуард Латыпаў сапраўды варты сапернік, і ён не абыграў Антона. Так што было б цікава, вядома, калі б гэта была барацьба да самых апошніх гонак і гэта зусім іншы напал, зусім іншае. І я думаю, што і Эдуарду не зусім прыемна было перамагаць менавіта вось без Антона. Таму гэта біятлон, і нам хочацца спаборнічаць з мацнейшымі, – сказала Смольская.