Усе навіны

Расія адмяніла правядзенне спаборніцтваў па танкавым біятлоне ў 2023 годзе

18 красавіка 2023, 17:05

Армейскія міжнародныя гульні ў Расіі вырашана праводзіць раз на два гады, паведамляе расійскае выданне ТАСС.

Наступныя спаборніцтвы па танкавым біятлоне адбудуцца ў 2024 годзе, сёлета яны не будуць праводзіцца.

Як паведамляе ТАСС, Гульні-2023 планавалі правесці не толькі на тэрыторыі Расіі, але і ў некалькіх замежных дзяржавах.

У 2022 годзе спаборніцтвы прайшлі на тэрыторыі Расіі, Беларусі, Азербайджана, Алжыра, Арменіі, В'етнама, Венесуэлы, Ірана, Казахстана, Кітая, Манголіі і Узбекістана.