Усе навіны

Мартэн Фуркад: «Мы павінны разгледзець пытанне аб допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да спартыўных спаборніцтваў»

4 траўня 2023, 18:02
2

Пяціразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Мартэн Фуркад з Францыі заклікаў дапусціць расіян і беларусаў у міжнародныя спаборніцтвы.

«Як прадстаўнік спартсменаў і як спартсмен, я глыбока перакананы, што мы павінны разгледзець пытанне аб допуску расійскіх і беларускіх спартсменаў да спартыўных спаборніцтваў.

Хоць я разумею адчувальнасць гэтага пытання, улічваючы вайну, якая працягваецца ва Украіне, я лічу, што ўстараненне гэтых спартсменаў са спаборніцтваў на аснове іх пашпарта або грамадзянства з'яўляецца дыскрымінацыйным і супярэчыць асновам каштоўнасцяў спорту.

Як спартоўцаў, нас усіх абʼядноўвае агульная сувязь, і наша нацыянальнасць ці палітычныя перакананні не павінны мяшаць нам спаборнічаць сябар з сябрам.

На працягу 15 гадоў спартовай карʼеры я выступаў за Францыю, але ніколі не абараняў на стартавай лініі пазіцыі ці рашэнні свайго ўрада. Я супернічаў як спартовец, чалавек і супернік для ўсіх, хто стаяў побач са мной.

Я таксама лічу, што важна паказаць расійскаму народу, што спартсмены з іх краіны і спартсмены з усяго свету могуць узняцца над палітыкай і прапагандай, каб спаборнічаць на сумленнай і роўнай пляцоўцы.

Я ведаю, што можа складана зразумець маю пазіцыю. Я разумею гэта, я не сляпы. Але маё меркаванне такое, паколькі я зʼяўляюся прыхільнікам алімпійскіх каштоўнасцяў.

Я ведаю, што гэта не аблягчае цяжкасці украінскага народа і страшную вайну, з якой ён сутыкаецца. Я з імі на 100%. І я хачу быць абсалютна дакладным па гэтым паведамленні, таму што мы жывем у свеце, дзе некаторыя рэчы альбо чорныя, альбо белыя, няма шэрай зоны.

Тое, што я падтрымліваю вяртанне рускіх і беларускіх спартоўцаў, не значыць, што я падтрымліваю вайну. Гэтага няма і ніколі не будзе», – сказаў Фуркад.

Мартэн – прадстаўнік Камісіі спартсменаў у Міжнародным алімпійскім камітэце.