Усе навіны

Яўген Чміль: «Галоўная канцэпцыя кубка Лігі клубнага біятлона – зрабіць турнір па-за ўплывам палітычных фактараў»

23 лістапада, 14:55

Кіраўнік «Беларускага клуба біятлона» Яўген Чміль распавёў пра мэты правядзення кубка Лігі клубнага біятлона.

- Напэўна, усе пралічвалі і наўрад ці чакалі, што і тут IBU вырашыць перашкодзіць правядзенню спаборніцтваў?

- Адказ на гэтае пытанне значна больш складаны, чым той, які ляжыць на паверхні. Мы рады, што наша ліга ўспрымаецца Міжнародным саюзам біятланістаў як сур'ёзны канкурэнт. Спаборніцтвы задумваліся як мерапрыемства апалітычнае. У гэтым складаецца галоўная ідэя, задума. Як нам уяўляецца, калі адбудуцца нейкія змены ў сусветным біятлоне, дапусцяць беларусаў і расейцаў да ўдзелу ў Кубку свету, да чэмпіянатаў свету, клубная ліга не павінна нікуды знікнуць. На спаборніцтвах пад эгідай IBU дзе спартсмены выходзяць пад сцягам, спаборнічаюць краіны. А тут іншая задума. Галоўная канцэпцыя – зрабіць турнір па-за ўплывам палітычных фактараў. Яны адкрыты абсалютна для любых краін і атлетаў, зацікаўленых у сумленнай спартыўнай барацьбе.

- Клубы з Кітая і Манголіі таксама збіраліся прыехаць у Ханты-Мансійск, але ім перашкодзілі?

- Так, наколькі мы валодаем інфармацыяй, гаворка ідзе аб рэкамендацыях Міжнароднага саюза біятланістаў устрымацца ад удзелу ў міжнароднай лізе клубнага біятлона. Але нават калі сёння такое рашэнне, мы ўсё роўна будзем працягваць работу па прыцягненні на спаборніцтвы спартсменаў з Кітая, Манголіі, Турцыі і іншых дзяржаў, з якімі, упэўнены, мы знойдзем агульныя пункты судакранання для вырашэння гэтага пытання. Не сумняваюся, што ў будучыні склад удзельнікаў папоўніцца новымі камандамі з іншых краін, – сказаў Чміль.