Усе навіны

Кубак Расіі, адзіночная змешаная эстафета: беларусы Кулак і Бялько – 6-я

25 лістапада, 11:03

25 лістапада ў рамках Кубка Расіі адбылася адзіночная змешаная эстафета. Беларусь прадстаўлялі дзве пары.

Елена Кулак і Павел Бялько прыйшлі да фінішу 6-мі, патраціўшы 8 дадатковых патронаў і адстаўшы ад пераможцаў на 1 хвіліну і 42 секунды.

Адэліна Сабітава і Ілля Яўсеенка скончылі гонку на 21-м месцы з 1 штрафным кругам, 11 дадатковымі патронамі і адставаннем 4:06.

Усяго ў гонцы прымалі ўдзел 30 каманд.