Усе навіны

Вірэр прапусціць чацвёрты этап КС у Аберхофе

29 снежня, 15:30

Зборная Італіі аб'явіла склад на чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне ў Аберхофе.

Этап прапусціць лідарка жаночай каманды Даратэя Вірэр.

Вірэр, якая датэрмінова завяршыла трэці этап КС, будзе рыхтавацца да пятага этапу ў Рупольдзінгу.

Спаборніцтвы ў Аберхофе пройдуць з 4 па 7 студзеня, расклад тут.

Склад Італіі:

Жанчыны: Ганна Аўгенталер, Ліза Вітоцы, Самуэла Камола, Рэбека Паслер, Мікела Карара, Беатрыс Трабукі.

Мужчыны: Дзідзье Біаназ, Эліа Дзэні, Тамаза Джакомель, Патрык Браўнхофер, Лукас Хофер