Усе навіны

Дзмітрый Губерніеў: «Радуся за беларускіх футбалістаў, якія працягваюць выступаць на міжнароднай арэне»

2 студзеня, 13:53
5

Расійскі каментатар Дзмітрый Губерніеў падзяліўся меркаваннем пра беларускі спорт.

– За беларускім спортам сочыце?

– Вядома, я вельмі хвалююся за беларускі спорт. Радуюся за футбалістаў, якія працягваюць выступаць на міжнароднай арэне. Бачыце, мы аказаліся закладнікамі сітуацыі. Тут можам толькі бедаваць, без усялякага сумневу.

Але, ведаеце, што да біятлона, у мяне па-ранейшаму яшчэ гарыць каментатарская іскрынка, якая, часам, разгараецца ў сапраўднае вогнішча. Тут, у нашых спаборніцтвах, кіпяць сапраўдныя кубкавыя, біятлонныя страсці. Я, дарэчы, вельмі Ганну Солу люблю. Яна вярнулася, вельмі светлая, цудоўная. Яна – вельмі ўдзячная спартсменка, разумніца рэдкая.

– І адразу стала навязваць канкурэнцыю наймацнейшым...

– Так, уварвалася яна ліха. Узор прафесіяналізму. Падобнае рабіла Дзiнара Смольская. Яна таксама хутка вернецца, усе ўпэўненыя ў гэтым. І Іра Лешчанка... Успамінаючы яе, часта напяваю: «Лай-лай-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла», як Леў Валяр'янавіч [Лешчанка] наш спяваў.

Усім беларускім сябрам перадаю вялікае прывітанне і віншую з Новым Годам. Хутка прыедзем у Мінск, пашумім у Раўбічах. Я з вялікай радасцю і любоўю заўсёды прыязджаю, – сказаў Губерніеў.