Усе навіны

Старт чацвёртага этапа КС па біятлоне ў Аберхофе перанесены на 5 студзеня

3 студзеня, 13:40

Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) паведаміў аб змяненнях у раскладзе чацвёртага этапа Кубка свету ў Аберхофе.

З-за цёплага надвор'я, дажджу, а таксама з-за прагнозаў моцнага ветру мужчынскі спрынт перанесены з 4 на 5 студзеня, пачатак – у 13:20.

Жаночы спрынт пачнецца ў 16:25.

Астатнія гонкі пройдуць па раскладзе – 6 і 7 студзеня.