Усе навіны

Аляксандр Дараховіч: «Мы з задавальненнем правядзем чэмпіянат свету»

7 студзеня, 11:36

Першы намеснік «міністра» спорту Лукашэнк Аляксандр Дараховіч распавёў, што Раўбічы гатовыя прыняць чэмпіянат свету па біятлоне.

– Не сачыў за этапам кубка свету ў Аберхофе, але калі стала з'яўляцца вельмі шмат інфармацыі пра тое, што і спартоўцы, і трэнеры, і прадстаўнікі каманд вельмі абураныя тым, як падрыхтаваная траса ў Аберхофе. Гэта ўжо не першы год у такім стане траса. Пілавінне, камяні, гліна, нейкія галінкі, недахоп снегу – усё гэта мы чыталі і для нас гэта дзіка. У студзені ў нас няма дзе праводзіць спаборніцтвы, калі ласка. Мы з задавальненнем правядзем Чэмпіянат свету. Чароўнае надворʼе, дастаткова снегу, усё ў лепшым стане. Прыязджайце, мы чакаем усіх наймацнейшых, – сказаў Дараховіч.