Усе навіны

Ціханаў – спартсменам, гатовым ехаць на Алімпіяду ў нейтральным статусе: «Гэта зневажальна»

8 студзеня, 17:05

Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Аляксандр Ціханаў раскрытыкаваў спартсменаў, якія гатовыя ехаць на Алімпіяду ў нейтральным статусе.

– Асабіста маё меркаванне – я б без сцяга і гімна не паехаў. Скажу тым некалькім спартсменам, якія збіраюцца ехаць у такіх умовах: «гэта зневажальна». У 1980-м годзе мне ўдалося назіраць за байкотам маскоўскай Алімпіяды. Сур'ёзна стаяла пытанне аб нашым удзеле на Гульнях у Лэйк-Плэсідзе. І тады мы ішлі са сцягам. Я быў сцяганосцам. Як цяпер памятаю на цырымоніі адкрыцця, я, праходзячы міма прэзідэнта ЗША, яшчэ вышэй падняў Савецкі сцяг. І цяпер таксама трэба. Паглядзіце, сёння на Кубку Садружнасці ў Раўбічах гучыць гімн Беларусі і Расіі. Гэта ж выдатна! – сказаў Ціханаў.