Усе навіны

Ганна Сола: «Зноў не атрымліваецца са стральбой – гэта праблема»

9 студзеня, 20:01

Беларуская біятланістка Ганна Сола падзялілася меркаваннем аб трэцім этапе Кубка Садружнасці, які прайшоў у Раўбічах. У масстарце спартсменка заняла першае месца.

– Для мяне было б важней выступаць стабільна. Выдатна, што я вярнулася з такім добрым ходам. Але тое, што зноў не атрымліваецца са стральбой – гэта праблема. Я была вельмі задаволеная тым, як праходзіла летняя і восеньская перадсезонка, усё атрымалася выдатна.

А тут зноў ёсьць нейкі нюанс, з якім мне цяжка разабрацца. З аднаго боку, нават не спадзявалася на такое вяртанне, з другога – разумею, што магу больш. Аня-максімаліст, якая сядзіць унутры, кажа: «У цябе не атрымліваецца. Трэба лепш-лепш-лепш».

Трэба ўмець адпускаць. Не сказала б, што ў жыцці адзін толькі спорт. Ёсць сям'я, з якой праводжу час,–- сказала Сола.