Усе навіны

Ганна Сола: «Думаю, зараз усе спартсмены Расіі і Беларусі павінны спаборнічаць разам»

11 студзеня, 18:01

Беларуская біятланістка Ганна Сола пасля другога месца ў суперспрынце чэмпіянату Расіі падзялілася меркаваннем аб магчымым допуску беларусаў да спартакіяды ў Расіі.

– У Раўбічах было цяжка, бо рэзка пахаладала. Тэмпература з плюсавай рэзка сышла ў мінус, таму было вельмі холадна. Тут у Чайкоўскім я ўжо неяк прывыкла да марозу, таму адчуваю сябе больш камфортна.

Суперспрынт – цяжкая гонка, таму што два разы трэба настройвацца на старт, але яна відовішчная і цікавая. Мне здаецца, дарма яе выключылі з праграмы Кубка свету, таму што для гледачоў гэта адна з самых цікавых гонак.

У нас ужо былі крыху іншыя планы на люты, але калі нас сапраўды запрашаюць на Спартакіяду ў Залатавусце, будзем настройвацца. Выдатна, што нас туды дапушчаюць. Я думаю, зараз усе спартоўцы Расiі і Беларусі павінны спаборнічаць разам, і гэта будзе добры досвед для ўсіх, – сказала Сола.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія и расiйскiя каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.