Усе навіны

Юрый Альберс: «У Смольскай няма допуску для ўдзелу ў трэніроўках. Пажывём – пабачым»

25 студзеня, 11:35

Дзяржаўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Юрый Альберс пракаментаваў тэрміны вяртання ў строй Дзінары Смольскай пасля нараджэння дзіцяці.

– Дзiнара Смольская выказвала жаданне вярнуцца да спаборніцтваў на Кубку Расіі ва Уфе.

– У яе пакуль няма допуску для ўдзелу ў трэніровачным працэсе і ў спаборніцтвах. 28 студзеня споўніцца чатыры месяцы з дня нараджэння яе дзіцяці і будзе афіцыйна разглядацца пытанне аб допуску Смольскай хаця б да трэніровак з камандай. Пажывём – убачым, – сказаў Альберс.