Усе навіны

Бернд Штангэ: «Бачыў раней Солу і Смольскую, яны цудоўныя спартсменкі. А сёння ім нельга выступаць у Еўропе...»

30 студзеня, 18:13

Экс-трэнер зборнай Беларусі па футболе, немец Бернд Штангэ распавёў «Зеркалу», што думае пра міжнародны бан беларускіх біятланістаў.

«Зараз беларусы ізаляваныя па палітычных прычынах. Сумна, што, напрыклад, на чэмпіянаце свету мінулага года ў Аберхофе не было вялікіх біятланістаў. Мне б хацелася павітаць Ганну Солу і Дзінару Смольскую. Яны цудоўныя спартсменкі. Бачыў іх раней падчас гонак, але не мог набрацца смеласці, каб загаварыць. А сёння ім нельга выступаць у Еўропе… Нажаль, як і заўсёды ў гэтай гульні, караюцца тыя, хто нічога не можа зрабіць у дадзенай палітычнай сітуацыі», – сказаў Штанге.