Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/Славяне не ўмеюць у баскет генетычна, а супернікі гуляюць «фенаменальна». ДзяржТБ патлумачыла, чаму «Мінск» валіцца

Славяне не ўмеюць у баскет генетычна, а супернікі гуляюць «фенаменальна». ДзяржТБ патлумачыла, чаму «Мінск» валіцца

Выбух мозга.

Аўтар — KentYara98
23 студзеня, 06:00
Славяне не ўмеюць у баскет генетычна, а супернікі гуляюць «фенаменальна». ДзяржТБ патлумачыла, чаму «Мінск» валіцца

Баскетбольны «Мінск» працягвае матч за матчам абнаўляць сваю антырэкордную серыю ў Адзінай лізе ВТБ – у гульні 21 студзеня супраць «Руны» яны пацярпелі 23-е паражэнне запар. Але ў той дзень самым дзiкiм быў не вынiк, а сюжэт пасля яго на дзяржТБ – дакладней, на канале АНТ. «Працу» зрабiў даўнi супрацоўнiк канала Андрэй Бандарэнка, якi ўвогуле па спорце, але, калi было трэба, i створаны Лукашэнкам мiгранцкi крызiс ездзiў асвятляць у «патрэбны» бок.

Цяпер Бандарэнка зрабiў ну проста «ўзорнае» апраўданне для няўдач «Мiнска». Яно выйшла ў межах штонядзельнай «iнфармацыйна-аналiтычнай» праграмы АНТ – але з яе YouTube-версii чамусьцi была выразаная. Цалкам верагодна, што ў мантажора проста ўскiпеў мозг.

«Вяршыня» ад Бандарэнкi – нейкая антынавуковая тэорыя, што адны людзi быццам бы гарантавана будуць гуляць у баскетбол лепш за iншых.

– Калі адкрыць склады іншых клубаў Лігі ВТБ, то ў старце ўбачым два, тры і нават чатыры легіянеры. Часцей за ўсё гэта амерыканцы, якія на генным узроўнi гуляюць у баскетбол лепш за еўрапейцаў, а ўжо тым больш славян, – вяшчаў супрацоўнік дзяржТБ.

Што тут дадаць? Па-першае, хай у бягучым сезоне ў складзе «Мінска» гульцоў з ЗША няма, але вось у мiнулым, напрыклад, было трое. Вынiк – 29 параз у 32 матчах, рэкорд лiгi па колькасцi.

Па-другое, што б там нi вёрз Бандарэнка, славяне проста цяпер – у топе сусветнага баскетбола: серб Нікола Ёкіч мае пачак рэкордаў НБА, а ў мінулым сезоне стаў MVP пераможнага для сябе фіналу, славенец Лука Дончыч у гэтым сезоне набірае па 33,6 ачка ў сярэднім за гульню – другi ў таблiцы бамбардзiраў. Трэцi там жа – еўрапеец, грэк Яніс Адэтакумба, які таксама два разы прызнаваўся самым каштоўным гульцом сезону. Першы нумар драфта НБА-2023 – француз Віктор Вембаньяма. А ёсць лiтовец Дамантас Сабоніс, латвіец Крыстапс Парзінгіс, іспанец Рудзі Габер, серб Багдан Багданавіч i яшчэ не адзін дзясятак моцных гульцоў НБА з Еўропы. Карацей, «генная тэорыя» з дзяржТБ проста рассыпаецца.

Канешне, не абышлося i без хлуснi. У розных частках сюжэта Бандарэнка залiваў спажыўцам ТБ-прапаганды ў вушы, што, маўляў, «Мiнск» – надзвычай папулярная каманда, прычым папулярная невытлумачальна.

– Гэта нейкая дзіўная гісторыя. «Мiнск» даўно не перамагае ў вялікіх матчах – але мае каласальную падтрымку. Нават без выніку на баскетбол ходзяць шмат заўзятараў, – заяўляў Бандарэнка.

Пример этому приводился один – матч с ЦСКА на «Минск-Арене», где 25 декабря по протоколу собралось крыху больш за 9 тысяч чалавек. Але ж, канешне, у сюжэце не прагучала, што больш i паказваць папросту няма чаго. Збiраць гледачоў на адзiн матч у сезон з дапамогай адмінрэсурсу – гэта свайго роду традыцыя клуба. У сезоне-2022/23 такое было на матчы з «Лакаматывам» – тады паказчык быў ажно 9727 чалавек.

За выключэннем жа ўказанага матча сярэдняя наведвальнасць «Мiнска» ў бягучым сезоне – усяго 1099 чалавек, вось такая «каласальная падтрымка». На 23-ю паразу клуба ў дзень выхаду сюжэта на «Мiнск-Арэну» прыйшлi паглядзець 859 чалавек.

Нахлусіў Бандарэнка і пра фінансы клуба. Закадравы голас расказваў гледачам пра «несупастаўныя» з расiйскiмi клубамi магчымасцi «Мiнска». У клуба сапраўды самы маленькi бюджэт у Лiзе ВТБ – паводле інфармацыі «Трыбуны», клуб вытрачае на мужчынскую каманду менш за паўтара мільёна еўра.

Але ж Бандарэнка дайшоў да заявы, што бюджэт «Мінска» нiбыта «ў 10-15 разоў нiжэйшы, чым у сераднякоў лігі» – i тут праўды ўжо няма. У Лiзе ВТБ вялiкi адрыў па грошах ёсць толькi ў чатырох клубаў – гэта «Зенiт», ЦСКА, «Лакаматыў-Кубань» ды УНIКС. Бюджэты ўсiх астатнiх расiйскiх каманд (а яны публiкуюцца афiцыйна, а не як у «Мiнска»), вагаюцца ад 2 да 6,5 мільёна еўра – то бок перавышэнне над «Мiнскам» не дасягае i пяцi разоў.

Ды i ўвогуле Бандарэнка, здаецца, не надта разбiраецца ў баскетболе – сярод iншага ён выдаў, што раней «Мінск», маўляў, «набіраў хоць нейкія балы». Але ж у баскетболе за кожную паразу налiчваюць па аднаму ачку ў таблiцу – гэта значыць у «Мiнска» i цяпер балаў цэлых 23.

А «выдатным» дапаўненнем да лухты ад Бандарэнкi стаў каментарый в. а. старшынi «Мiнска» Пятра Івашкова. Атрымаўшы пытанне, чаму клуб у мiнулых сезонах хоць раз-пораз выйграваў, а цяпер не можа нiчога, функцыянер выдаў проста забойнае тлумачэнне.

– Таму што раней усе расiйскія каманды Лігi ВТБ удзельнічалі [яшчэ] у Еўралізе, Еўракубку, Лізе чэмпіёнаў. Яны заўсёды гулялі дзве гульні на тыдзень, гульцы былі выматаныя. Прыязджаючы ў Мінск, яны на фоне стомленасці не выдавалі тыя фенаменальныя гульні, якія выдаюць цяпер, – адрапартаваў Iвашкоў.

Гэтае апраўданне смешнае i само па сабе – чаго ж вы ад нас хочаце, калi супернiкi не стомленыя? Але ж бязглуздае яно i з iншых прычын. Па-першае, мiжнародны бан, якi накладзены ў адказ на вайну Расii ва Украiне з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi, дзейнiчаў i ў сезоне-2022/23 – i «Мiнск» тады ўсё ж тры гульнi Лiгi ВТБ неяк выйграў.

Па-другое, сам «Мiнск» (яшчэ пад назвай «Цмокi») да міжнароднага бана таксама паралельна з Лiгай ВТБ удзельнічаў у нейкiм еўрапейскiм турнiры як мiнiмум у першай палове сезона, таксама маючы дзве гульнi на тыдзень. Прычым ляталі гульцы па Еўропе не на чартарах, як расiйскiя топы, а на звычайных рэйсавых самалётах. І нават так усё роўна хоць зрэдку, але выйгравалi ў расiйскiх супернiкаў.

А па-трэцяе, «стома» не перашкаджала вялiкiм расiйскiм клубам «драконiць» i нестомлены «Мiнск». Прыкладам другая палова 2021-га – «Цмокi» 20 студзеня скончылi шлях у ЛЧ ды выступалi ўжо толькi ў Лiзе ВТБ. 7 сакавiка мiнчане гулялi з ЦСКА (клуб 2 i 4 сакавiка гуляў у Еўралiзе) – i атрымалi паразу «-34» (67:101). Гiсторыя паўтарылася з «Хiмкамi» – 26 сакавiка расiяне гулялi ў Еўралiзе, а 28 сакавiка перамаглi «Цмокаў» з «+24» (89:65). Але найбольш балюча ў той гульнявы перыяд мiнчанам зрабiў «Аўтадор» – вынес 113:66. Гэты клуб, калi што, ўвогуле не гуляў у Еўропе. Так, Iвашкоў схлусiў, што дзесьцi яшчэ гулялi нiбыта ўсе каманды Лiгi ВТБ – ну а чаму б не схлусiць, тым больш на фоне Бандарэнкi.

Цалкам «фенаменальны» сюжэт можна паглядзець нiжэй. I ў чарговы раз задумацца: для чаго ўвогуле «Мiнск» барахтаецца ў Расii, калi ўжо i ў Беларусi не ўсё можа выйграць?

Іншыя пасты блога

Усе пасты