Tribuna/Футбол/Блогі/Баскетбольная площадка/Бізнесмен, які любіць баскет, паспрабаваў купіць бядовы «Мінск», але куды там (грошы даць можна, уплываць – нельга)

Бізнесмен, які любіць баскет, паспрабаваў купіць бядовы «Мінск», але куды там (грошы даць можна, уплываць – нельга)

Усё «дзяржаўнае».

Аўтар — Pam-pam
17 сакавіка, 20:00
Бізнесмен, які любіць баскет, паспрабаваў купіць бядовы «Мінск», але куды там (грошы даць можна, уплываць – нельга)

Журналіст Аляксандр Івулін правёў некалькі дзён у кампаніі аднаго з самых медыйных беларускіх бізнесменаў Аляксандра Кныровіча, каб зрабіць відэа для свайго праекта Часнок-Live .

Да пачатку 2017 года, калі Кныровіч быў затрыманы «сілавікамі» Лукашэнкі, ён актыўна развіваў сямейны бізнес – групу кампаній «Сармат», абарот якой дасягаў 52 мільёнаў долараў на год. Менавіта Кныровіч у свой час стаў асноўным спонсарам футбольных «Смалявічаў». Як успамінаў бізнесмэн, гэта было ўсвядомленае рашэнне – падтрымліваць каманду з горада, дзе ты жывеш, у першай і другой лізе. Паводле яго слоў, на такую супрацу пайшло вельмі шмат грошай, хоць і менш за мільён долараў.

Бізнесмен, які любіць баскет, паспрабаваў купіць бядовы «Мінск», але куды там (грошы даць можна, уплываць – нельга)

А вось задавальненне ад падтрымкі «Смалявічаў» бізнесмен адчуваў толькі тады, калі ў клубе працаваў Юрый Пунтус. Кныровіч дагэтуль лічыць, што трэнер «цалкам выдатна» развівае моладзь.

У нейкі момант Кныровічу стала не футбола. Яго звінавацілі ў нясплаце падаткаў, і ў выніку ён амаль пяць гадоў правёў калоніі. Прадпрымальнік лічыць, што яго справа насіла выключна палітычны характар (Аляксандр Лукашэнка яшчэ да прысуду называў Кныровіча злачынцам).

Разам з Івуліным герой выпуску выбраўся ў польскі Мелец на матч «Сталі», каб на свае вочы ўбачыць, як забівае адзін з найлепшых футбалістаў Беларусі Ілля Шкурын.

Дыктар на стадыёне абвясціў, што на матч супраць «Лодзі» прыйшло больш за 6 тысяч чалавек – як адзначыў Кныровіч, гэта амаль кожны дзясяты жыхар невялікага па мерках Польшчы мястэчка (беларус быў уражаны тым, што на ўваходзе не было ніякага АМАПа).

Бізнесмен, які любіць баскет, паспрабаваў купіць бядовы «Мінск», але куды там (грошы даць можна, уплываць – нельга)

Заўзятары стваралі фантастычную атмасферу і нахвальвалі беларускага форварда, якога пасля матчу чакала цэлая чарада дзетак, ахвочых атрымаць аўтограф на памяць.

Бізнесмен, які любіць баскет, паспрабаваў купіць бядовы «Мінск», але куды там (грошы даць можна, уплываць – нельга)

Яшчэ адной спартыўнай актыўнасцю выпуска стаў баскетбольны чэлендж Івуліна і Кныровіча – яны згулялі ў 33. Той, хто прайграў, мусіў паспрабаваць купіць баскетбольны клуб «Мінск», які валіцца ў Адзінай Лізе ВТБ. Выбар на карэысць гэтага віду спорту быў зроблены не выпадкова, бо бізнесмен вядомы тым, што любіць баскетбол больш за футбол. У выніку якраз Кныровіч і прайграў, і менавіта ён павінен быў выканаць заданне.

Бізнесмен, які любіць баскет, паспрабаваў купіць бядовы «Мінск», але куды там (грошы даць можна, уплываць – нельга)

Ахвочых атрымаць спонсарскія грошы ўдалося адшукаць не адразу. Гэта не ўвайшло ў сюжэт, але як распавёў нам сам Івулін, спачатку ў офісе «Мінска» не бралі слухаўку, пасля прапаноўвалі пазваніць у іншы дзень. Ну а калі спонсар усё ж настаяў, то кудысьці схадзілі, запыталіся, далі кантакт маркетынга, а адтуль ужо пераадрасавалі да менеджара Аляксандра Кобрынца, які, уласна, адказвае за працу са спонсарамі. Адразу мужчына насцеражыўся праз нумар тэлефона, не падобны да беларускага, але, здаецца, адказ Кныровіча, што сваім рэальным кантактам ён будзе гатовы падзяліцца, калі перамовы выйдуць на іншы ўзровень, аказаліся пераканаўчымі.

Бізнесмен, які любіць баскет, паспрабаваў купіць бядовы «Мінск», але куды там (грошы даць можна, уплываць – нельга)

У размове бізнесмен пацікавіўся, якую суму яму трэба ўкласці, каб не проста быць адным са спонсараў, але мець нейкі ўплыў на тое, што адбываецца з клубам. Яго суразмоўца ці то не зразумеў сутнасць пытання, ці то вырашыў праігнараваць такую акалічнасць, але пачаў расказваць пра супрацу ў межах дзяржпадтрымкі.

Кныровіч таксама спрабаваў зразумець, якія сумы ў цэлым даюць спонсары – гэта 100 тысяч, або 200 тысяч у год, на што атрымаў адказ, што якраз такія сумы клуб і атрымлівае ад спонсараў па дзяржпадтрымцы. Пры гэтым суразмоўца адзначыў, што на тэндэнцыю беларускага баскетбола такая сума не паўплывае (тут не вельмі зразумела, што мужчына меў на ўвазе - можа, тое, што дадатковы спонсар не абарве серыю паразаў), але імідж клуба нібыта паправіць можна.

Калі беларускі бізнесмен пацікавіўся, ці магчыма, каб пул інвестараў выкупіў клуб, Кобрынец спаслаўся на федэрацыю, але выказаў меркаванне, што там не дазволяць. Маўляў, клуб дзяржаўны, уся маёмасць таксама належыць дзяржаве, а існуе ён за кошт дзяржбюджэту і спонсарскіх сродкаў.

У канцы тэлефоннай размовы супрацоўнік «Мінска» выдаў інсайд, што клуб, хутчэй за ўсё, застанецца пакутаваць у Лізе ВТБ: ацаніў верагоднасць такога сцэнару ў 90 адсоткаў, хаця канчатковае рашэнне яшчэ не зацверджанае. Падставы для такога прагнозу з боку Кобрынца выглядаюць даволі пацешна: маўляў, «нейкі клуб павінен гуляць з Беларусі».

На развітанне Кобрынец проста парадаваўся, што хоць нехта гатовы даваць грошы клубу ў сённяшнім становішчы, ізноў жа забыўшы пра тое, што суразмоўцу цікавіла магчымасць уплываць на працэсы ў «Мінску» ў абмен на свае грошы.

«Дзякуй і вельмі прыемна, што на фоне такіх няўдалых пакуль выступаў ёсць людзі, якія гатовыя на агульнае развіццё баскетбола нешта ўкласці», - сказаў клубны менеджар.

Увесь вогненны выпуск з Івуліным і Кныровічам можна паглядзець тут або нават не пакідаючы гэтай старонкі: