Tribuna/Футбол/Блогі/БАТЭ-Онлайн/Той самы «бульба-дэнс» з удзелам футбалістаў БАТЭ выйшаў на вялікія экраны. Гэты ролік паказваюць у кінатэатрах замест рэкламы
Блогі

Той самы «бульба-дэнс» з удзелам футбалістаў БАТЭ выйшаў на вялікія экраны. Гэты ролік паказваюць у кінатэатрах замест рэкламы

Вось гэта паварот

Блог — БАТЭ-Онлайн
Аўтар — KentYara98
13 снежня 2022, 15:54
Той самы «бульба-дэнс» з удзелам футбалістаў БАТЭ выйшаў на вялікія экраны. Гэты ролік паказваюць у кінатэатрах замест рэкламы

Памятаеце кліп «Бульба-дэнс», удзел у якім прынялі футбалісты БАТЭ? "Еўрарадыё" падзялілася відэа, на якім гледачы здзіўлена каментуюць той самы ролік, які цяпер круціцца ў кінатэатрах перад фільмамі.

Музыку гэту напісаў вядомы ў вузкіх колах адэпт Лукашэнкі кампазітар Яўген Алейнік – яму ж належыць аўтарства песні «Любимую не отдают», якая атрымала пэўную вядомасць напярэдадні выбараў-2020 і стала прадвесцем поўнага скасавання закону ў Беларусі.

А «Музыкальная медиакомпания», якая ўвогуле стварыла гэты твор цесна звязаная з Дзмітрыем Лукашэнкам. Намесніца гендырэктара — сястра яго жонкi.

Але роля футбалістаў тут эпізадычная. З Барысава бульба пераносіцца ў іншае месца, пасля ў іншае, і так пакуль не дабіраецца да свайго лагічнага фіналу – яе разрэзала паварыха і скарыстала для гатавання.

Ці не нагадвае гэты сюжэт вам простую кухарку, якая проста смажыць катлеты, але перамагае?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Марко Иваничу – 29
13 верасня 2022, 17:17
Усе пасты