Шчаслівы Капскі і танцы з крыкамі – БАТЭ эмацыйна адсвяткаваў выхад у другі раунд кваліфікацыі ЛЧ
Нібыта ўжо выйгралі вушастага.
18 ліпеня БАТЭ атрымаў перамогу над «Партызані» (2:0, першы матч – 1:1) і выйшаў у наступны раунд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Зыход супрацьстаяння вырашылі два мячы Уладзіслава Малькевіча і Аляксандра Шасцюка, забітыя ў контратаках. Такім чынам, барысаўчане ўпершыню за 4 гады прайшлі раунд еўракубкаў.
Доўгачаканае дасягненне футбалісты і персанал БАТЭ святкавалі даволі эмацыйна. Так, спачатку форвард Дзмітрый Анцілеўскі апублікаваў у Instagram Stories фота пераможнай распранальні:
А потым Telegram-канал «БАТЭ | На жоўта-сіняй хвалі» паказаў вось такое відэа з танцамі і крыкамі, дадаўшы допіс, што «ў такія моманты важна даць выйсце эмоцыям»:
Па-першае, нельга не пагадзіцца з каментаром журналіста Уладзіслава Татура пра Андрэя Капскага:
Па-другое, ці ў аднаго мяне склалася ўражанне, што БАТЭ святкуе выхад у другі раунд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў так, быццам выйгралі вушастага? Асабліва калі памятаць, што гэта быў далёка не найлепшы матч у выкананні падначаленых Кірыла Альшэўскага, што пацвярджае і статыстыка:
Сваімі меркаваннямі дзяліцеся ў каментарах да паста.
У канцы нагадаем, што наступным супернікам барысаўскай каманды стане кіпрскі «Арыс», які трэніруе беларус Аляксей Шпілеўскі і дзе гуляе экс-футбаліст БАТЭ Арцём Шуманскі. Матчы пройдуць 25 ліпеня і 1 жніўня.