Tribuna/Пляжны футбол/Блогі/Девушка дня/Гэтыя дзяўчыны заўзеюць за зборную Беларусі па пляжным футболе. Адну з іх пазвалі замуж проста падчас чэмпіянату свету

Гэтыя дзяўчыны заўзеюць за зборную Беларусі па пляжным футболе. Адну з іх пазвалі замуж проста падчас чэмпіянату свету

Рамантыка, дзеці і сцяг БРСМ.

Блог — Девушка дня
Аўтар — bytribuna com
23 лютага, 19:01
Гэтыя дзяўчыны заўзеюць за зборную Беларусі па пляжным футболе. Адну з іх пазвалі замуж проста падчас чэмпіянату свету

У чацвер зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету, у авертайме абгуляўшы Партугалію (4:3). Наступны супернік – Італія, з ёй гуляць у суботу.

На трыбунах турніру ў ААЭ беларускіх пляжнікаў падтрымліваюць у тым лiку іх жонкі і дзяўчыны. Знаёмімся са спадарожніцамі футбалістаў.

Аўтар чвэрцьфінальнага покера Ігар Брышцель – лідар снайперскай гонкі перад паўфіналам. Жонка гульца Вікторыя прыляцела на ЧС з сынам, які займаецца футболам у школе брэсцкага «Дынама».

На месцы падзей і жонка форварда Ягора Гардзецкага Марыя. Яна расіянка, сама гуляе – ёсць досвед у жаночым чэмпіянаце Расіі па вялікім футболе і месца ў складзе пляжнага «Крышталя».

Кампанію ім складае жонка абаронцы Івана Канстанцінава Алеся. Яна працуе фітнес-трэнерам на батутах у Віцебску.

Акаўнты жонкі Вадзіма Бокача Віталіны ў сацсетках альбо закрытыя, альбо закінутыя, але жанчыну з Кіраўска на сваім відэа з эмоцыямі ад пераможнага чвэрцьфіналу адзначыла Канстанцінава.

Брамніка Уладзіміра Усціновіча прыехала падтрымаць яго сяброўка Анастасія Чэрнiкава. Дзяўчына любіць выкладаць свае фота з адпачынку.

У ААЭ з дочкамі-блізнятамі выбралася Вікторыя – жонка нападніка Арцемія Дразда.

Нападаючы Алег Гапон вызначыўся і зрабіў у Дубаі прапанову сваёй каханай. Мяркуючы па фота, яна адказала згодай. Расіянка Соф'я Цюкіна жыве ў Санкт-Пецярбургу, дзе футбаліст працягвае клубную кар'еру.

Жонка абаронцы Мікіты Чайкоўскага Ангеліна дзеля мужа, паводле яго слоў, «змяніла вiд прафесійнай дзейнасці» і пераехала з Беларусі ў Маскву. Цяпер працуе ў сферы IT. Мяркуючы па акаўнце мужа, таксама суправаджае яго ў ААЭ.

Удома за каманду заўзее жонка абаронцы Юрыя Пятроўскага Ірына – маці дваіх дзяцей.

У яе сацсетках ёсць і фота са сцягам лукашысцкага саюза моладзі.

Спадарожніца абаронцы Яўгена Новікава не вельмі актыўная ў сацсетках, аднак фота пары можна знайсці.

У Анатоля Рабко і брамніка Міхаіла Аўгустава, мяркуючы па сацсетках, выбранніц няма – ці гульцы старанна хаваюць сваё асабістае жыццё.

Іншыя пасты блога

Усе пасты