Tribuna/Футбол/Блогі/Паўночны спорт/Ацаніце новы лагатып віцебскага "Велеса-2020". Гэта поўны трэш ці хаця б напалову?
Блогі

Ацаніце новы лагатып віцебскага "Велеса-2020". Гэта поўны трэш ці хаця б напалову?

Беражыце вочы!

Аўтар — KentYara98
3 студзеня 2023, 18:47
Ацаніце новы лагатып віцебскага "Велеса-2020". Гэта поўны трэш ці хаця б напалову?

Футбольны клуб "Велес-2020", які выступае ў другой лізе, вырашыў правесці рэбрэндынг і пачынаць новы год зусім інакш. "Новыя цікавыя партнёры, больш актыўнасці і яшчэ шмат чаго цікава нас чакае ў сезоне 2023", - напісана ў афіцыйнай суполцы клуба. Рэбрэндынг клуба пройдзе ў тым ліку з дапамогай перагляду ядра мэтавай аўдыторыі, пераасэнсавання сторытэйлінга, місіі, філасофіі і каштоўнасцяў клуба, а таксама платформы брэнда.

Напісана добра. А што гэта значыць на самой справе?

Гучыць як первакрасавіцкая смяшынка.

Таксама пытанні ўзнікаюць і да запісу пра пахаванне Пеле. Выпадковасць, што тут на фатаграфіі Пуцін, ці не?

Іншыя пасты блога

Усе пасты