Tribuna/Футбол/Блогі/Оршанская битва/Новыя звесткі пра гісторыю аршанскага спорта. У пачатку XX стагоддзя тут было сваё таварыства «Макабі»
Блогі

Новыя звесткі пра гісторыю аршанскага спорта. У пачатку XX стагоддзя тут было сваё таварыства «Макабі»

Новая гісторыя

Аўтар — KentYara98
14 снежня 2022, 12:32
Новыя звесткі пра гісторыю аршанскага спорта. У пачатку XX стагоддзя тут было сваё таварыства «Макабі»

У 2021 годзе блогер orshafans3 выказваў здагадку, што ў Воршы магло быць сваё таварыства «Макабі», але дакладна тады было вядома толькі пра стварэньне такога таварыства ў Віцебску. І вось, на старонцы № 74 у кнізе «Евреи на Витебщине», выдадзенай у 2020 годзе Віцебскай абласной бібліятэкай, знайшоўся абзац:

"У 1910 г. у Воршы пражывала 9842 габрэі. У горадзе мелася 14 сынагог, 2 габрэйскіх могілак, дзейнічала пахавальнае брацтва. Сьвецкую адукацыю габрэі атрымлівалі ў Аляксееўскай жаночай гімназіі і Аршанскай рэальнай вучэльні. Прыкладна ў гэты час у Воршы пачынае дзейнічаць габрэйскае спартовае таварыства «Макабі». У 1913 г. габрэйскае насельніцтва гораду дасягнула свайго максымуму: з 23500 гараджан — 12000 былі габрэямі. У горадзе знаходзіліся чатыры рабіны, актыўна працавала аршанская Талмуд-Тора. Габрэям у горадзе належалі аптэка, два склады аптэчных тавараў, адзіная гасьцініца і 47 лавак і крамаў".

Тая самая інфармацыя пра заснаваньне спартовага таварыства «Макабі» ў Воршы прыкладна ў 1912-1913 гг. у кнізе Аляксандра Розэнберга «По страницам истории еврейской Орши», выдадзенай у Менску ў 2012 годзе:

Іншыя пасты блога

Усе пасты