Tribuna/Футбол/Блогі/Мінскае «Дынама» паказала свой фан-сектар. Атрымалася вельмі сумна

Мінскае «Дынама» паказала свой фан-сектар. Атрымалася вельмі сумна

Прыйшлося апраўдваць выязной гульнёй.

Аўтар — Pam-pam
14 траўня, 21:52
Мінскае «Дынама» паказала свой фан-сектар. Атрымалася вельмі сумна

У 8-м туры беларускага чэмпіянату па футболе мінскае «Дынама» сустракалася на выездзе з «Іслаччу». Госці, для якіх майскія гульні праходзілі няўдала, не без долі шанцавання здолелі атрымаць мінімальную перамогу 1:0.

Пасля матчу ў сацсетках клуба з'явілася відэа з трыбуны ў Маладзечне з подпісам «нашы фаны – найлепшыя».

Але, падобна, уразіліся далёка не ўсё.

Прадстаўнікі клуба паспрабавалі апраўдацца «выязной» гульнёй, але атрымалася так сабе.

А хтосьці нагадаў, што сапраўдныя фанаты апошнія 4 гады байкатуюць белфутбол.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты