Tribuna/Футбол/Блогі/Галівудскі ўладальнік «Рэксхэма» ўвёў важнае правіла для гульцоў – усё праз сваю жонку

Галівудскі ўладальнік «Рэксхэма» ўвёў важнае правіла для гульцоў – усё праз сваю жонку

Адзін гулец яго ўпарта ігнаруе.

Аўтар — Pam-pam
27 траўня, 01:30
Галівудскі ўладальнік «Рэксхэма» ўвёў важнае правіла для гульцоў – усё праз сваю жонку

Галівудская зорка і саўладальнік «Рэксхэма» Раян Рэйнальдс увёў у клубе англійскага Д4 правіла, якое павінны выконваць усе без выключэння гульцы каманды. Аднак адзін з лідараў увесь час яго парушае.

Па патрабаванні Раяна, усе футбалісты валійскага клуба абавязаны апранаць футболку кожны раз, калі бачаць або вітаюць яго жонку – акторку Блэйк Лайвлі.

Аднак Олі Палмер, які перабраўся ў «Рэксхэм» з «АФК Уімблдон» у студзені 2022 года і ўжо вызначыўся за новы клуб 41 раз, кожны раз ігнаруе просьбу канадца і парушае правіла.

Вось што сказаў Рэйнальдс падчас клубнаму падкасту Fearless in Devotion: «Кожны раз, калі мы прыяжджаем усёй сям'ёй, мы ідзем у распранальню. Олі – першы чалавек, які выходзіць адтуль, каб пагаварыць з маёй жонкай. І ён заўсёды без майкі! Я яму паўтараю: «Олі, ды надзень ты ўжо сваю чортаву футболку і вярніся сюды. Будзь, як джэнтльмен!»

Рэйнальдса любяць і паважаюць у «Рэксхэме». Олі Палмер і сам з вялікай цеплынёй ставіцца да акцёра, падкрэсліваючы, што ў яго карʼеры ніколі не было ўладальнікаў, якія былі б настолькі «захопленыя і настолькі ўцягнутыя ў жыццё клуба, грамадства і таго, што яны робяць для ўсіх».

«Калі ў вас ёсць такія ўладальнікі, як Раян і Роб (Макэлхені – заўв.), вы хочаце прынесці для іх больш перамог. Так што з гульнявога пункту гледжання гэта вызначана дапамагае гульцам».

Таксама Палмер распавёў пра ўчынак акцёра, які вельмі яго закрануў. Гэта адбылося пасля таго, як футбаліст выбыў на некалькі тыдняў праз траўму.

«Калі ты не гуляеш, пра цябе ніхто не чуе. Калі выйграеш і калі забіваеш, усе пра цябе кажуць. Так было ў гэтым сезоне, вы гэта ўбачыце ў апошняй серыі [серыяла аб «Рэксхэме»]. З усіх толькі адзін чалавек выйшаў на сувязь прыкладна праз тры тыдні і сказаў: «Працягвай аднаўляцца. Я не магу дачакацца, калі ўбачу цябе зноў». Гэта быў Раян. Для мяне гэта шмат што значыць».

Крыніца: fandomwire

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты